Мы рады сустрэць Вас у Гомельскім дзяржаўным цырку!
ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЦИРК - Начальная страница 
   
gomel-circus.by
НАШ ЦЫРК
 • ЛІЧБЫ І ФАКТЫ • 
Г

омельскi дзяржаўны цырк быў адкрыты 2 снежня 1972 г. Футурыстычны сілуэт яго будынка, размешчанага ў самым цэнтры горада, з тых часоў з'яўляецца адным з пазнавальных сiмвалаў Гомеля. У 2006 г. ля будынка цырка з'явiлiся новыя прыкметныя славутасці — фантан з дынамічным падсвятленнем і помнік славутаму савецкаму клоўну Карандашу (М. М. Румянцаву).

 • АФІЦЫЙНА • 

УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ
"ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ 
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

"ВІДОВІШЧНА-КУЛЬТУРНЫ КОМПЛЕКС
"ГОМЕЛЬСКI 
ДЗЯРЖАЎНЫ
 ЦЫРК"
вул. Савецкая 27,
246050 г. Гомель, Беларусь
Тэл. +375 (232) 719907
E-mail: adm@gomel-circus.by
Internet: http://gomel-circus.by
(http://gomel-circus.narod.ru)

Гомельский госцирк в августе 2009 г.
Будынак Гомельскага дзяржаўнага цырка
Жнівень 2009
 
3D панорама Гомеля - Нажмите для перехода к 3D панораме
А гэта вiд з даха Гомельскага дзяржцырка
(3D панарама Гомеля, 6.10.2011.
© Сяргей Бабчанка / www.3Dpano.by)

Глядзельная зала цырка разлічана на 1544 месцы. Кожны сезон, які доўжыцца з верасня па май, у цырку змяняюцца пяць—шэсць праграм. Праграмы фарміруюцца ў асноўным з выступаў запрошаных артыстаў і калектываў

Для гастралюючых артыстаў і гасцей горада цырк мае ўласную ўтульную гасцініцу ў будынку па суседству.

Персанал нашага відовішчна-культурнага комплексу налічвае больш за сто высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, якія забяспечваюць бесперабойную работу ўсіх службаў, дзякуючы чаму гледачы заўсёды атрымліваюць самыя яркія ўражанні як ад выступленняў артыстаў, так і ад наведвання цырка. Узначальвае Гомельскі дзяржаўны цырк і выконвае абавязкі яго мастацкага кіраўніка генеральны дырэктар заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Якаў Міхайлавіч Лабовiч.

Больш падрабязны ілюстраваны аповяд пра гісторыю і буднi Гомельскага дзяржаўнага цырка Вы знойдзеце на наступнай старонцы

Гомельскі дзяржаўны цырк мае зручнае размяшчэнне ў цэнтры горада, дзе праходзіць вялікая колькасць маршрутаў грамадскага транспарту. Побач з цыркам — зручныя паркоўкі (пл. Паўстання) і аўтастаянкі.

У межах 15 хвілін хады ад цырка таксама знаходзяцца:

• ўсе асноўныя славутасці горада (Цэнтральны парк культуры і адпачынку — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, музеі, помнікі, фантаны і інш.);
• культурна-забаўляльныя цэнтры (тэатры, кінатэатры, канцэртныя залы, цэнтры вольнага часу, цэнтральны стадыён, басейн, трэнажорная залы, салярыі);
• ўстановы грамадскага харчавання (кафэ, бары, піцэрыі, рэстараны, бістро, сталовыя);
• гандлёвыя цэнтры, цэнтральны рынак;
• вакзалы, цэнтральны паштамт, аддзяленні сувязі, аддзяленні банкаў.
 • ИНФОРМАЦИЯ ИЗ СПРАВОЧНИКА • 
[Гомель: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.—Мн.: БелСЭ, 1990,— 527 с., 12 л. ил.: ICB 5-85700-054-8.]

Фото Гомельского цирка из энциклопедии.
Гомельскi цырк у 1970-х гг.
ЦЫРК (вул. Савецкая, 27). Першы будынак цырка (драўляны) ў Гомелі пабудаваны ў 1890-я гады прыватным прадпрымальнікам І. Слободовым на месцы Цэнтральнага рынка (был. Коннай плошчы), існавала да 1917 г.. У ім выступалі трупы К-Мумiно (1896), кітайска-японская Далай-Ламы (1910) і японская прыдворная Ямасакi-Сан (1919), цырк А. Дэвiнье (1901), Лара (1910) і А. В. Лапiада (1909 , 1912), «Рускi калiзэй» Ф. Дурава (1909), «Дэкаданс» (з Дзьвінску, 1913). Зала цырка выкарыстоўваўся таксама для спектакляў і канцэртаў. У 1926 у горадзе на Камсамольскай вул. (цяпер пр. Леніна) адкрыты новы цырк (на 2 тыс. чалавек), у ім выступалі цыркавыя трупы з РСФСР. У 1932 будынак цырка быў перададзены Бел. трэццяму дзярж. тэатру (БГТ-3), у 1939 у ім адкрыўся Рус. вабл. драматыч. тэатр (у 1941 будынак згарэў). У 1950-я гады ў Гомелі працаваў цырк-шапіто. Сучасны будынак пабудаваны ў 1972 па паўторна выкарыстаным праекце А. Кудраўцава (Масква), Ю. Маторына, М. Шульмейстера, Ш. Хiнчына (Гомель). Кампазіцыя складаецца з некалькіх аб'ёмаў, аб'яднаных адным прамавугольным у плане паверхам. У сілуэце будынка дамінуе чашападобны амфітэатр, перакрыты пакатым сферычным купалам. Тут знаходзіцца відовішчная частка будынка (зала на 1856 месцаў * з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай); выступаюць сав. і замежныя цыркавыя калектывы. Асн. аб'ём размешчаны на прамавугольным у плане сцiлабаце, у якiм знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэроб, парадныя лесвіцы, службовыя, артыстычныя і дапаможныя памяшканні. Амфітэатр акружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, якую ўчынілі на даху ніжняга аб'ёму. Вальеры для жывёл размешчаны ва ўнутраным дворыку і звязаны непасрэдна з манежам. Каля будынка плошча з дэкаратыўным басейнам, клумбы, Піянерскі парк.

* Пасля пераабсталявання глядзельнай залы ў 2006 г. колькасць месцаў складае 1544.

 • ГЭТА ЦIКАВА • 
Проект здания цирка для постройки в Гомеле.
Макет здания цирка
  • За 44 сезона (ў перыяд са снежня 1972 па май 2016 гг.) на паказах у Гомельскiм дзяржцырке пабывала каля 14.313 мільёнаў гледачоў.
  • Гомельскі цырк з'явіўся ў ліку іншых сарака новых стацыянарных цыркаў, рашэнне аб будаўніцтве якіх прыняў Савет Міністраў СССР ў 1964 г. Гомельскі цырк — другі пасля Мінскага стацыянарны цырк ў Беларусі.
  • Праект будынка цырка быў прызначаны для пабудовы ў шасці гарадах Савецкага Саюза: Краснадар, Нікалаеў, Грозны, Запарожжа, Гомель, Стаўрапаль.
ДАРЭЧЫ...
А вось якія яны, гэтыя цыркi, пабудаваныя па адным праекце?
» Паказаць!
 
 • ФАНТАН ЛЯ ЦЫРКА • 

Фантан на пляцоўцы злева ад цырка пасля рэканструкцыі ў 2005—2006 гг. быў адкрыты 9 мая 2006 г. Кожны дзень з мая па верасень гамяльчане і госці нашага горада могуць любавацца разнастайнымі імклівымi фігурамі, якія ў вячэрні час дапаўняюцца ўражлівай дынамічнай падсветкай.

* Падсветка ўключаецца: май, верасень — з 20:00; чэрвень, ліпень, жнівень — з 21:00.
* Працягласць цыкла - 15 хв.

 

Іншыя фантаны ў цэнтры Гомеля:
вул. Савецкая (Піянерскі сквер);
плошча Перамогі (перад бібліятэкай);
плошча Леніна (перад будынкам Белтэлекама);
Цэнтральны парк культуры і адпачынку (перад палацам Румянцавых-Паскевічаў);
пр-т Леніна (ля помніка П. В. Сухому);
вул. Бiлецкага (перад Медуніверсітэтам).
У Савецкім раёне да Дня горада 9 верасня 2006 таксама адкрыты новы фантан.
 
 
 
НАШ QR-КОД
QR-код - контактная информация  Гомельского госцирка
ДЛЯ ВАШАГА СМАРТФОНА
     
ЯК ДАЕХАЦЬ?

Тралейбус: №1, 2, 8, 10, 15, 16, 18, 19, 20, 23;

Аўтобус: №3, 3а, 7а, 10, 10а, 12, 17, 18, 19, 20, 28, 34, 36, 39, 43

Прыпынак: "Цырк" або "Фабрыка 8-га Сакавiка ".

map: СХЕМА размяшчэння будынкаў цырка і гасцініцы

map: ПЛАН цэнтра горада

map: Гомельскi цырк на карце WIKIMAPIA

   
ПОМНIК КЛОЎНУ
Памятник знаменитому клоуну Карандашу и его собачке Кляксе. Нажмите здесь для перехода к фоторепортажу.
Помнiк славутаму савецкаму клоўну Карандашу (М. М. Румянцаву) ўрачыста адкрыты ля Гомельскага дзяржцырка 1 чэрвеня 2006 г. Скульптар: Вячаслаў Далгоў.
 
ВЫСОКАЕ ЗВАННЕ
2 кастрычнiка 2006 года
УК ВКК “Гомельскi дзяржцырк” прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь"
        
ФАЙЛЫ
 
i  Гiсторыя рэканструкцый Гомельскага дзяржцырка

2005 — рэканструкцыя падыходаў і пляцовак ля будынка цырка.

2006 — рэканструкцыя гарадскога фантана ля цырка,
— усталяванне помніка славутаму савецкаму клоўну Карандашу (М. М. Румянцаву),
— пераабсталяванне глядзельнай залы (колькасць месцаў зменяна да 1544),
— замена гукавога абсталявання (усталявана JBL).

2010 — рэканструкцыя фасадаў будынка цырка (замена вітражоў цокальнага паверху).

2011 — рэканструкцыя фрыза купала.

2012 — замена пражэктараў (усталяваны Canto 2000 MSR).

 

Декоративный бассейн справа от цирка, 2006 г.
Дэкаратыўны басейн на пляцоўцы справа ад цырка: мілы куток з дзіцячай горкай і ўтульным барам

 
 
© УК ВКК «Гомельскi дзяржцырк»
вул. Савецкая 27, 246050 г. Гомель, Беларусь Тэл.: +375 (232) 719907 E-mail: adm@gomel-circus.by