04
ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЦИРК: Материалы из архива
[   ПРЕДЫДУЩАЯ  ] [  СЛЕДУЮЩАЯ   ]

СТВАРЭННЕ І РАЗВІЦЦЁ ЦЫРКА. ДЗЕЯЧЫ ЦЫРКАВОГА МАСТАЦТВА Г. ГОМЕЛЯ

У нашага горада даўнія і слаўныя цыркавыя традыцыi, вялікая і цікавая цыркавая біяграфія. Гомель з'яўляецца радзімай вядомых майстроў цыркавога мастацтва — заслужанага артыста БССР Анатоля Вязава, першай жанчыны-ілюзіяністкі Клеа Дароці (сапраўднае імя - Клаўдыя Кіарасік), выдатнага акрабата Паўла Мар'янкова, аднаго з лепшых у айчынным цырку акрабата-прыгуна Віктара Радзянка (выхаванца заслужанага трэнера БССР А. Гінзбурга), клоўна Леаніда Ваўчка, артысткі Раісы Антохінай і многіх іншых.

Першы цырк у Гомелі быў пабудаваны у 90-е гады XIX ст. прыватным прадпрымальнікам І.Слабодавым на месцы Цэнтральнага рынку (былая Конная плошча). У гэтым невялікім драўляным будынку з брызентавым купалам выступалі трупа К. Муміно (1896 г.), цырк А. Дэвінье (1901 г.), трупа кітайска-японская Далай-Ламы (1910 г.), цырк А. В. Лапіяда (1909 і 1912 гг.), “Рускі калізэй" Ф. Дурава (1909 г.), "Дэкаданс” з Дзвінска (1913 г.). Зала цырка выкарыстоўвалася таксама для спектакляў і канцэртаў. Гэты будынак праіснаваў да 1917 г.

Здание цирка в Гомеле в 1920-е годы
У 1926 г. ў горадзе па вул. Камсамольскай (зараз пр-т Леніна) быў пабудаваны новы цырк, у якім выступалі цыркавыя трупы з Расіі. У І932 г. будынак цырка быў пераданы Беларускаму Дзяржаўнаму тэатру (БДТ-3). У 1939 г. ў ім быу адкрыты Рускі абласны драматычны тээтр (Гомель. Энциклопедический справочник).

У 1950-60-я гады ў Гомелі ў летні час працавалі перасоўныя цыркі-шапіто (ў перакладзе з франц. – капітэль, каўпак).

Яшчэ да ВялікаЙ Айчыннай вайны ў горадзе зарадзілася і паспяхова развівалася самадзейнае цыркавое мастацтва.

У І937 г. ў Палацы культуры чыгуначнікаў імя Ў. І. Леніна з акрабатычнай групы В. Валодзіным быў створаны цыркавы калектыў.

А.З.Гiнзбург
А. З. Гiнзбург
В. А. Абель
В. А. Абель
У 1951 годзе кіраўніком калектыву стаў адзін з заснавальнікаў беларускай акрабатыкі майстар спорту СССР заслужаны трэнер БССР А. З. Гінзбург (29.05.1923 — 8.03.1988 гг.).

У 1966 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне "народны".

З 1976 г. па 1999 г. кіраўніком гэтага цыркавога калектыву з'яўляўся М. М. Брук — вучань і выхаванец А. З. Гінзбурга.

У праграме выступленняў калектыву былі нумары акрабатаў-прыгуноў, эквілібрыстаў на вольнастаячых лесвіцах, жанглёраў, танц-групы, клоунскай групы і г.д.

Калектыў шмат выступаў ў рэспубліцы, а асобныя яго артысты дэманстравалі сваё майстэрства і за мяжой.

У 1961 годзе ў Палацы культуры шклозавода імя М.В.Ламаносава з невялікага гуртка арыгінальнага жанру В. А. Абель (2.04.1941 — 9.11. 1985 гг.) утварыў цыркавы калектыў, які пазней быў ператвораны ў сапраўдную студыю самадзейнага цыркавога мастацтва з калектывам да 150 чалавек. Дваццаць чатыры гады В. А. Абель кіраваў гэтым калектывам, стаўшы ў 1982 годзе таксама, як і калектыў, лаўрэатам прэміі ленінскага камсамола Беларусі.

З 1985 г. пасля яго трагічнай гібелі кіраўніком становіцца дачка В. А. Абеля — Т. В. Абель.

У шматлікіх выступленнях калектыву ў розных гарадах былога Саюза, на будоўлях, перад маракамі Балтыйскага флоту, на Поўначы, а таксама ў Балгарыі, Аўстрыі і г.д. прымалі ўдзел прадстаўнікі розных жанраў цыркавога мастацтва, у ліку іх эквілібрысты, велафігурысты, групавыя жанглёры, акрабаты, гімнасты, ілюзіяністы, сілавыя жанглёры, клоуны. Неадъемнай часткай гэтага калектыву сталі харэаграфічная група і музычны ансамбль.

У студзені 1966 г. пачалося будаўніцтва новага стацыянарнага цырка у Гомелі. З мноства варыянтаў быў абраны тыпавы праект, распрацаваны архітэктарамі А. Кудраўцавым, Ю. Маторыным і М. Шульмейстэрам у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнага праектавання відовішчных і спартыўных збудаванняў (г. Масква). Уся неабходная праца для ажыццяўлення дадзенага праекта пры будаванні цырка ў г.Гомелі з распрацоукай асобных канструкцый і дзталяў (так званая "прывязка") была праведзена супрацоўнікамі Гомельскага філіяла праектнага інстытута “Белдзяржпраект” пад кіраўніцтвам Ш. І. Хінчына (дырэктар філіяла, а з 1975 г. — Інстытута “Гомельграмадзянпраект" — А. С. Карамышаў). Будаўніцтва ад пачатку да канца ажыццяўляў вядомы ў горадзе стройтрэст №14 (упраўляючы — заслужаны будаўнік БССР О. Е. Піскоўскі).

Проект здания цирка для постройки в Гомеле.
Праект будынка цырка ў Гомелi
Спачатку з-за недахопу сродкаў і мноства іншых прычын будаўніцтва ішло вельмі марудна. Практычна цырк быў пабудаваны за тры гады — з 1970 г. па 1972 г. Дырэктарам цырка ў жніўні 1970 г. быў прызначаны В. З. Красніцкі.

Урачыстае адкрыццё новага стацыянарнага цырка адбылося 2 снежня 1972 года.

А першае прадстаўленне па традыцыі было дадзена напярэдадні — 1 снежня 1972 г. для будаўнікоў, падарыўшых гамяльчанам гэты цудоўны палац цыркавога мастацтва. Сучасны будынак са шкла і бетону, аснашчаны ўсялякімі тэхнічнымі навінкамі, зручны для гледачоў і артыстаў, вельмі ўпрыгожыў цэнтр горада. Буданак уяўляе сабой кампазіцыю з некалькіх аб’ёмаў, аб’яднаных адзіным прамавугольным у плане этажом. У сілуэце будынку пануе чашаабразны амфітэатр, перакрыты пакатым сферычньм купалам. Тут знаходзіцца відовішчная частка будынка (зала разлічана амаль на 2000 месц) з манежам і эстрадай, на якой знаходзіца аркестр.

Канструкцыя цырка дазваляе паказваць любыя самыя складаныя праграмы, ў тым ліку такія, як "Цырк на лёдзе", "Цырк на вадзе”, ілюзійныя атракцыёны і ўнікальныя паветраныя нумары.

Абсталяванне будынка дазваляе паказваць не толькі цыркавыя прадстаўленні — тут адбываюцца эстрадныя канцэрты, магчыма праводзіць розныя спартыуныя спаборніцтвы, дэманстраваць кінафільмы.

Побач з цыркам 15 кастрычніка 1974 г. расчыніла свае дзверы сяміэтажная гасцініца на 160 месц для артыстаў, якія прыязджаюць на гастролі ў наш горад.

Першым дырэктарам новага стацыянаргнага цырка быў прызначаны са снежня І972 г. вопытны і ініцыятыўны кіраўнік, дырэктар перасоўнага цырка "Янтар" В. І. Макараў (25.07.1925 — 9.02.1982 гг.). Узначальваючы калектыў цырка на працягу дзевяці гадоў, ён зрабіў шмат чаго для развіцця і папулярызацыі цыркавога мастацтва ў г.Гомелі.

Трэба адзначшь,вто новы стацыянарны цырк з самага пачатку сваёй працы адразу жа стаў адным з найлюбімейшых месц адпачынку гамяльчан. За трыццаць з лішкам гадоў яго працы праведзена больш як 7,2 тыс. паказаў, на якіх пабывала больш за 10 млн. гледачоў. Сваім мастацтвам гамяльчан і гасцей нашага горада радавалі самыя вядомыя майстры айчыннага цырка.

На манежы Гомельскага цырка выступалі цыркавыя артысты Балгарыі, Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Манголіі, Чэхаславакіі, Германіі.

Будні цырка запоўнены поўнакроўнай творчай дзейнасцю. Акрамя цыркавых паказаў, тут рэгулярна адбываюцца канцэрты ВЯДОМЫХ айчынных і замежных майстроў эстрады, ствараюцца выставы, арганізоўваюцца розныя вечары адпачынку, спартыўна-цыркавыя прадстаўленні і г.д.

За гэтыя гады створана і адноўлена звыш васьмідзесяці цыркавых нумароў, многія з іх вызначаюцца высокім мастацкім узроўнем і сваёй самабытнасцю, яны сталі адметнай з'явай у цыркавым мастацтве.

Тэматычныя сюжэтныя паказы, дзіцячыя цыркавыя спектаклі — неад'емная частка творчага жыцця калектыву.

Праведзены сотні творчых сустрзч з рабочымі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, з будаўнікамі, школьнікамі, навучэнцамі тэхнікумаў, студэнтамі вузаў, вайскоўцамі, працаўнікамі органаў унутраных спраў.

3 1992 года ўпершыню ў Беларусі распачата стварэнне Беларускай цыркавой праграмы. Павыпусканы для паказу "Танцы на дроце" ў выкананні Сяргея Шытава і нумар "Акрабаты на шасту” пад кіраўніцтвам Сяргея Васільева. Падрыхтоўваецца выпуск атракцыёна "Мядзведзі на конях” пад кграўніцтвам Любові Чапяковай і Вілорыі Кім і нумара "Вышэйшая школа верхавой язды" ў выкананні Любові Чапяковай.

Гомельскі дзяржцырк па выніках сваёй вытворчай і мастацкай дзейнасці некалькі разоў займаў прызавыя месцы, а ў 1989 годзе стаў пераможцаій ва Ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве сярод тэатральна-відовішчных прадпрыемстваў былога Саюза. У 1981 годзе цырку — першаму сярод усіх 69 стацыянарных цыркаў — было прысуджана ганаровае званне "Узорнае прадпрыемства Ўсесаюзнага ордэна Леніна аб’яднання "Саюздзяржцырк". Станоучая дзейінасць калектыву неаднаразова адзначалася ў Пастановах Калегіі Міністзрства культуры СССР.

Пасля вядомых падзей 1991 года Гомельскі дзяржцырк з сістэмы Ўсесаюзнага ордэна Леніна а6’яднання "Саюздзяржцырк" быў пераданы ў вядзенне Міністэретва культуры Рэспублікі Баларусь. Але існуючыя ў Рзспубліцы складанасці і эканамічныя праблемы не маглі не датыкнуцца жыцця калектыву. У сувязі з гэтым у лютым 1992 г. была праведзена неабходная рэарганізацыя і перарэгістрацыя прадпрыемства, якое стала называцца "Відовішчна-камерцыйны комплекс “Гомельскі дзяржаўны цырк”. Гэта дало магчымасць за лік значнага павялічэння аб'ёма і разнастайнасці аказваемых паслуг насельніцтву атрымліваць так неабходныя дадатковыя сродкі для таго, каб, не ўзнімая істотна цэны на білеты, захаваць цыркавое відовішча ў нашым горздзе.

Вядомы мастацтвазнавец прафесар Ю. А. Дзмітрыеў у адной з сваіх работ адзначае: "Цырк зацвярджае веру ў чалавека, ён аптымістычны па сваёй сутнасці!” (Ю.А.Дмитриев. Культура. 1993 г., 14 августа).

А вялікі рэжысёр К. С. Станіслаўскі аднойчы заўважыў: “Цырк - гэта самае выдатнае месца ў свеце!"

Гаспадарча-эканамічныя змены ў жыцці рзспублікі, творчая эвалюцыя цыркавога мастацтва і ўзрастаючыя патрабаванні гледачоў - усё гэта дорыць надзею на тое, што цыркавое мастацтва ў г. Гомелі будзе і далей развівацца і ўдасканальвацца на радасць сваім шчырым паклоннікам.

Генеральны дырэктар відовішчна-камерцыйнага комплексу "Гомельскі дзяржцырк" Я. М. Лабовіч

  ПРЕДЫДУЩАЯ    BBEPX    СЛЕДУЮЩАЯ  
gomel-circus.byПРИГЛАШАЕМ!АФИШАБИЛЕТЫНАШ ЦИРКГОСТИНИЦАФОТОГАЛЕРЕЯ
© УК ЗКК «Гомельский госцирк»
ул. Советская 27, 246050 г. Гомель, Беларусь Тел.: +375 (232) 337782 E-mail: adm@gomel-circus.by